дапаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. дапоўз, ‑паўзла, ‑ло; зак.
1. Паўзучы, дасягнуць якога‑н. месца. Поўз [Міхась] на руках, з параненай нагой, толькі ў бялізне. Моўчкі дапоўз да ракі і, не могучы больш, пакаціўся зверху на лёд. Брыль. // перан. Паступова дайсці, пашырыцца да якога‑н. месца. Пад поўнач у некаторыя хаты дапаўзла нясмелая чутка, што «тут начуюць два бальшавікі». Чорны.
2. Разм. Марудна або з цяжкасцю дайсці, даехаць куды‑н. Толькі праз тыдн[і] два цягнік дапоўз ад Масквы да Мінска. С. Александровіч.
дапаўне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапаўняць — дапоўніць.
2. Дадатак, дабаўка да чаго‑н. Дапаўненне да інструкцыі. Унесці папраўкі і дапаўненні ў рэзалюцыю.
3. Даданы член сказа, выражаны назоўнікам ускоснага склону або іншай часцінай мовы ў функцыі назоўніка. Прамое дапаўненне. Ускоснас дапаўненне.
дапаўня́льны, ‑ая, ‑ае.
Які выконвае ролю дапаўнення. Дапаўняльны сказ.
дапаўня́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да дапоўніцца.
2. Зал. да дапаўняць.
дапаўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да дапоўніць.
дапая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Скончыць паяць што‑н.; давесці паянне да якой‑н. мяжы.
дапе́рці, ‑пру, ‑прэш, ‑прэ; ‑пром, ‑праце; зак.
Разм.
1. Хутка даехаць, дабегчы куды‑н. Пан Адам ледзьве ўнёс ногі. Дапёр да самай Варшавы. Новікаў.
2. каго-што. Хутка даставіць куды‑н.
дапе́ты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад дапець.
дапе́цца, ‑пяюся, ‑пяешся, ‑пяецца; ‑пяёмся, ‑пеяцеся; зак.
Разм. Доўга спяваючы, давесці сябе да непрыемных вынікаў. Дапелася да хрыпаты.
дапе́ць, ‑пяю, ‑пяеш, ‑пяе; ‑пяём, ‑пеяце; заг. дапей; зак., што.
Скончыць спяванне чаго‑н., даспяваць да пэўнага месца. Дапець песню. Дапець раманс да сярэдзіны.