дапіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дапяць.
дапіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Займаючыся пісаннем, многа пішучы, дайсці да якіх‑н. непрыемных вынікаў, да якой‑н. крайнасці. Дапісацца да галавакружэння.
2. Неаднаразова пішучы куды‑н., дамагчыся адказу. Нарэшце старшыня сельсавета дапісаўся некуды, у вёску прыехала камісія і забралі спярша сляпую Вульку ў дом інвалідаў, пасля Васіля ў дзіцячы дом. Чыгрынаў.
дапіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.
1. Скончыць пісаць што‑н.; напісаць да якога‑н. месца. Дапісаць пісьмо. Дапісаць кнігу да сярэдзіны.
2. Дадаць да напісанага; прыпісаць. А ў канцы дапісалі: «Рады паведаміць вам такую навіну». Якімовіч. [Акцызнік] ведаў і другое — у ведамасці ўсё можна дапісаць. Пташнікаў.
дапі́сванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. дапісваць — дапісаць.
дапі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да дапісацца.
2. Зал. да дапісваць.
дапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дапісаць.
дапі́ска, ‑і, ДМ дапісцы, ж.
1. Тое, што і дапісванне.
2. Р мн. ‑сак. Дадатак да напісанага; прыпіска. Сцёпка наглядаў сцэны размовы моладзі з загадчыкам, прычым заўважаў, што не ўсім ён адмаўляе, робіць часам дапіскі на дакументах. Колас.
дапі́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да дапхаць.
дапі́цца, ‑п’юся, ‑п’ешся, ‑п’ецца; ‑п’ёмся, ‑п’яцеся; зак.
Разм. Празмерным ужываннем спіртных напіткаў давесці сябе да якіх‑н. непрыемных вынікаў. — Ты ўжо нарабіў, — са злосцю сказала маці. — Дапіўся... З работы прагналі. Арабей.
дапі́ць, ‑п’ю, ‑п’еш, ‑п’е; ‑п’ём, ‑п’яце; заг. дапі; зак., што.
Выпіць усё, да канца. Дапіць малако. □ Ілья дапіў свой чай, закурыў і выйшаў на балкон. Васілёнак.