іранізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., з каго-чаго і без дап.
Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы. Шамякін. — Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча. Лынькоў.
ірані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Спецыяліст па іраністыцы.
ірані́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да іраніст.
ірані́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Сукупнасць навук, якія вывучаюць іранскія мовы і культуры; іранская філалогія.
ірані́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць іранічнага. Гаварыць з іранічнасцю. Іранічнасць аўтарскай мовы. □ Сваё апавяданне .. [Смачны] скончыў .. выказанымі з некаторай іранічнасцю словамі. Галавач.
ірані́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае ў сабе іронію, выражае іронію. Іранічны позірк. Іранічная ўсмешка. Іранічны сэнс. □ Праніклівы Ёсіп прадчуваў нешта нядобрае ў адначаснай грубасці і гэтай іранічнай ласкавасці Аніса. Дуброўскі. Мікіта не заўважыў іранічнага тону і палічыў бацькаў адказ за добры знак. Колас.
іра́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Ірана, іранцаў, належыць ім. Народы іранскай моўнай групы. Іранскія мовы.
іра́нцы, ‑аў; адз. іранец, ‑нца, м.; іранка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. іранкі, ‑нак; ж.
Насельніцтва Ірана.