электраабсталява́нне, ‑я,
Сукупнасць электрычных прыбораў, апаратаў, машын і пад., якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. галіне гаспадаркі.
электраабсталява́нне, ‑я,
Сукупнасць электрычных прыбораў, апаратаў, машын і пад., якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. галіне гаспадаркі.
электрааку́стыка, ‑і,
Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем гукавых хістанняў у электрычныя і наадварот, а таксама запісам і аднаўленнем гукаў з дапамогай электрычных прыбораў.
электраакусты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраакустыкі.
электраапты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраоптыкі, звязаны з электраоптыкай.
электраарга́н, ‑а,
Электрамузычны інструмент, які па сваёй будове і гучанню падобны па арган.
электраасвятле́нне, ‑я,
Электрычнае асвятленне.
электраасвятля́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электраасвятлення.
электрабры́тва, ‑ы,
Прыбор для брыцця, які дзейнічае пры дапамозе электрычнай энергіі.
электрабу́р, ‑а,
Машына з электрарухавіком для бурэння свідравін.
электрабурэ́нне, ‑я,
Бурэнне, якое праводзіцца электрабурам.