Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

элева́таршчык, ‑а, м.

1. Рабочы, які працуе на элеватары (у 1 знач.).

2. Рабочы, які абслугоўвае элеватар (у 2 знач.).

элега́нтнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць элегантнага. Вочы міжвольна адзначыла зграбнасць постаці, простую элегантнасць убору, капялюшык з танюткай залацістай саломкі. Караткевіч.

элега́нтны, ‑ая, ‑ае.

Зграбны, прыгожы, вытанчаны. На.. [Маі] было элегантнае паліто, у руках чорная сумачка. Ярашэвіч. Цяпер на Сіліцкім быў даволі элегантны плашч, на галаве капялюш, на нагах моцныя чаравікі. Арабей. З пакоя выйшла Зося.. У добра скроеным сінім плацці, з двух’яруснай прычоскай-куклай, расчырванелая, яна мела амаль элегантны выгляд. Шамякін. // З густам, прыгожа адзеты; які трымае сябе галантна, далікатна. У белых кашулях і бліскучых чаравіках элегантныя салісты выконвалі лёгкія эстрадныя песенькі аб каханні, сяброўстве, вернасці — на ўсе тэмы, якія толькі цікавяць людзей. Гаўрылкін.

[Фр. élégant.]

элегі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Паэт, які піша элегіі.

элегі́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць элегічнага. Народнасць адчування жыцця — вось вызначальная стыхія стылю «Новай зямлі», дзе пачуцці, эмоцыі падаюцца ў складанай гаме, дзе смех суседнічае са смуткам, патэтыка з афарбаванымі элегічнасцю радкамі. Навуменка.

элегі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да элегіі (у 1 знач.), з’яўляецца элегіяй. Элегічная паэзія. Элегічная лірыка.

2. Журботны, меланхалічны, летуценны. Цяжка, відаць, больш ярка адлюстраваць элегічныя думы, што навяваюць мілыя сэрцу ўспаміны аб далёкім і жаданым. Майхровіч. // Які выражае смутак, журбу, меланхалічную летуценнасць. Элегічная ўсмешка.

эле́гія, ‑і, ж.

1. Лірычны верш, прасякнуты пачуццём смутку, журбы, роздуму. Каб Раманчык быў паэт, ён цяпер злажыў бы самую жаласную элегію самому сабе, але ён — толькі проста адукаваны чалавек, здольны глыбока адчуваць. Колас. // У антычнай паэзіі — верш любога зместу, напісаны двухрадкоўямі пэўнай формы.

2. Вакальны ці інструментальны твор сумнага, задуменнага характару. Але вось тая музыка скончылася, пачалі перадаваць нешта новае ў зусім іншым настроі. Стары пачуў, як дыктар сказаў: элегія Маснэ. Кірэенка.

3. перан. Сум, журба, меланхолія. Элегія з прычыны гібелі аднаго [барацьбіта] перарастае ў .. думу аб лёсе ўсіх. Бярозкін.

[Грэч. elegéia.]

электра...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «электрычны», напрыклад: электраапаратура, электраінкубатар, электрастрыжка.

электраабсталява́нне, ‑я, н.

Сукупнасць электрычных прыбораў, апаратаў, машын і пад., якія выкарыстоўваюцца ў якой‑н. галіне гаспадаркі. Электраабсталяванне цэха. □ Калгас набыў электраабсталяванне і падвесную дарогу для жывёлагадоўчых ферм. «Звязда». // Комплекс электрычных апаратаў і прыстасаванняў на чым‑н. Электраабсталяванне самалёта. □ Машына не заводзілася. [Шаховіч] правярае электраабсталяванне, падачу паліва і нічога не знаходзіць. Мяжэвіч.

электрааку́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, якая займаецца пераўтварэннем гукавых хістанняў у электрычныя і наадварот, а таксама запісам і аднаўленнем гукаў з дапамогай электрычных прыбораў.