Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

штрыхава́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. штрыхаваць.

штрыхава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад штрыхаваць.

2. у знач. прым. Пакрыты штрыхамі. Штрыхаваная кераміка.

штрыхава́цца, штрыхуецца; незак.

Зал. да штрыхаваць.

штрыхава́ць, штрыхую, штрыхуеш, штрыхуе; незак., што.

Наносіць штрыхі (на чарцёж, малюнак, план, схему і пад.); пакрываць штрыхамі. Штрыхаваць карту.

штрыхавы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да штрыха; выкананы штрыхамі. Штрыхавы малюнак.

штрыхо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. штрыхаваць.

2. Штрыхі, нанесеныя на што‑н.; заштрыхаванае месца. // Спосаб выканання мастацкіх твораў (звычайна малюнкаў). Нязначная частка прац [Філіповіча] намалявана адным контурам або суцэльнай штрыхоўкай тушшу без ужывання колеру. Шматаў.

штрэйкбрэ́хер, ‑а, м.

У капіталістычных краінах — той, хто працуе ў час забастоўкі і гэтым самым перашкаджае яе правядзенню. Штрэйкбрэхеры з гарачкі кінуліся з каламі на забастоўшчыкаў, але тут атрымалі такі адпор, што, паўгінаўшы галовы, сталі ўцякаць, хто куды. Пестрак. // перан. Пра здрадніка інтарэсам рабочага класа. Штрэйкбрэхеры рэвалюцыі.

[Ням. Streikbrecher ад Streik — забастоўка, стачка і brechen — ламаць.]

штрэйкбрэ́херскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да штрэйкбрэхера, уласцівы штрэйкбрэхеру.

штрэйкбрэ́херства, ‑а, н.

Дзеянні штрэйкбрэхераў, накіраваныя на зрыў стачкі, забастоўкі. Улічыўшы сітуацыю ў краіне, дзе вельмі часта адбываліся забастоўкі, .. [містэр Лаяна] зрабіў спробу зарабіць на штрэйкбрэхерстве. Лынькоў. // перан. Здрадніцтва інтарэсам рабочага класа.

штрэк, ‑а, м.

Спец. Гарызантальная падземная горная выпрацоўка, накіраваная па лініі пласта карыснага выкапня і не мае прамога выхаду на паверхню. Транспарцёры падвозяць здабытую соль з бакавых штрэкаў на падземны руднічны двор і паднімаюць на паверхню. В. Вольскі.

[Ад ням. Strecke.]