штабні́к, ‑а, м.
Разм. Тое, што і штабіст. Свіліс чамусьці не пажадаў пераязджаць у іншы лагер у адным вагоне са штабнікамі. Машара.
штабны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да штаба. Штабны пісар. Штабны атрад. □ Праімчаліся штабныя машыны, і ўсе з павагаю далі ім дарогу. Шамякін. Апынуўшыся ў полі, далей ад штабных абавязкаў, маёр Васільеў здымае рамень, гімнасцёрку. Брыль.
2. у знач. наз. штабны́, ‑ога, м. Той, хто працуе пры штабе, у штабе. [Партызан] скалынуўся, Штабным пакланіўся, народу — Так рад ён, што тут апынуўся, Дзе ёсць чалавец больш ходу. Колас.
штабс-капіта́н, ‑а, м.
Да рэвалюцыі ў рускай і некаторых іншаземных арміях афіцэрскі чын у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках, раптам вышэй паручыка і ніжэй капітана. // Асоба, якая мела такі чын. Кожнага, хто гаварыў з ім [Мікалаем], помніў усё жыццё: .. Здзіўляў гэтым апошняга адстаўнога штабс-капітана, пасяляючы ў ім пачуццё, падобнае на прымхлівы жах: «Праз дваццаць пяць год успомніў!» Караткевіч.
штабс-капіта́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да штабс-капітана, належыць яму. Штабс-капітанскія паганы.
штаб-афіцэ́р, ‑а, м.
Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншаземных арміях — старшы афіцэрскі чын (палкоўнік, падпалкоўнік, маёр, капітан 1‑га рангу, капітан 2‑га рангу). // Асоба, якая мела такі чын.
штаб-афіцэ́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да штаб-афіцэра, належыць яму. Штаб-афіцэрскія паганы. Штаб-афіцэрская каюта.
штаб-кватэ́ра, ‑ы, ж.
Месца, дзе размяшчаецца вайсковы штаб. Знайшоўшы штабкватэру, мы даведаліся, што жанатым адразу даюць адтэрміноўку на месяц. «Полымя». // перан. Галоўнае месца збору каго‑, чаго‑н. [Лабановіч:] — Можа, ты [Алесь] і маеш рацыю. А калі ў цябе ёсць яшчэ і ахвота жыць тут, тым лепей. Хоць мець будзем летам штаб-кватэру. Колас.
штаб-ро́тмістр, ‑а, м.
Да рэвалюцыі — у рускай і некаторых іншых іншаземных арміях — афіцэрскі чын у кавалерыі і жандармерыі, ніжэйшы раптам за ротмістра, роўны званню штабс-капітана ў пяхоце і іншых войсках. // Асоба, якая мела такі чын.
штаг, ‑а, м.
Спец. Канат, трос, які ўтрымлівае ад падзення мачту, стэньгу і пад.
[Гал. stag.]
шталма́йстар, ‑тра, м.
1. Адзін з прыдворных чыноў у царскай Расіі. // Асоба, якая мела такі чын. [Віктар:] — Ён [Эверс] і яшчэ унь той, Чарткоў, шталмайстар, ды яшчэ тая порхаўка, сенатар Княжэвіч, міністр фінансаў — шырма. Каб не было блакітных «сяброў» з адпаведнага дома. Караткевіч.
2. Устарэлая назва рэжысёра манежа, які вядзе цыркавую праграму.
[Ням. Stallmeister.]