Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фенамена́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць фенаменальнага. Фенаменальнасць памяці.

фенамена́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Выключны, рэдкі, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях. Фенаменальныя здольнасці. □ Фенаменальная працавітасць Горкага вядома кожнаму. «Маладосць».

2. Які мае адносіны да феномена (у 2 знач.).

фенапла́сты, ‑аў; адз. фенапласт, ‑у, М ‑сце, м.

Пластычныя масы, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці прасаваных вырабаў, літых і слаістых матэрыялаў, ахоўных пакрыццяў.

фенаты́п, ‑у, м.

Спец. Сукупнасць уласцівасцей і прымет арганізма, якія склаліся ў працэсе яго індывідуальнага развіцця.

[Ад грэч. phainō — выяўляю і слова тып.]

фе́нікс, ‑а, м.

1. Міфалагічная казачная птушка, якая валодала здольнасцю пры набліжэнні смерці згараць, а потым зноў узнікаць з попелу. // Сімвал вечнага абнаўлення. А юнацтва ізноў, нібы фенікс вясёлкавы адраджалася з попелу і жыло, і цвіло. Дудар.

2. Кніжн. уст. Аб кім‑, чым‑н. выключным, незвычайным.

[Грэч. phoinix.]

фенілалані́н, ‑у, м.

Адна з незаменных амінакіслот, якая выяўлена ў арганізме чалавека, жывёл і раслін у свабодным стане і ў саставе бялкоў.

фено́л, ‑у, м.

Арганічнае злучэнне, вытворнае бензолу, якое выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі, пры вырабе сінтэтычных смол, выбуховых рэчываў і пад.

[Ад грэч. phainō — асвятляю і лац. oleum — алей.]

фено́лавы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фенолу, мае ў сваім складзе фенол. Фенолавы клей.

фено́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне феналогіі.

фено́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і фенолавы.