Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

універсітэ́т, ‑а, М ‑тэце, м.

1. Вышэйшая навучальная і навуковая ўстанова з асобнымі аддзяленнямі (факультэтамі) па розных гуманітарных і прыродазнаўча-матэматычных навуках. Рэктар універсітэта. □ [Сцёпка:] — Я думаю, скончыўшы рабфак, падавацца ва універсітэт. Колас. // Будынак, дзе знаходзіцца гэта ўстанова. // перан. Тое, што дае вопыт, веды без навучальнай установы. [У Лукішках] .. [М. Танк] праходзіў той жыццёвы універсітэт, у якім адбывалася апошняя загартоўка сапраўдных рэвалюцыянераў. Бугаёў.

2. Назва навучальных устаноў па павышэнню агульнаадукацыйных і навукова-палітычных ведаў. Вячэрні універсітэт марксізма-ленінізма. □ [Сакратар партбюро:] — З калгаса прыслалі пісьмо. Універсітэт культуры адкрываюць. Просяць лектара. Марціновіч.

[Ад лац. universitas — сукупнасць.]

універсітэ́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да універсітэта. Універсітэцкі статут. Універсітэцкая бібліятэка. // Звязаны са знаходжаннем, навучаннем або выкладаннем ва універсітэце. Універсітэцкі выкладчык.

універсія́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Студэнцкія спартыўныя спаборніцтвы.

уніве́рсум, ‑у, м.

Філасофскі тэрмін, які абазначае «усё існуючае», «сусвет як цэлае».

[Лац. universum — сусвет.]

уніжа́льнасць, ‑і, ж.

1. Спец. Уласцівасць уніжальнага (у 1 знач.).

2. Уласцівасць уніжальнага (у 2 знач.).

уніжа́льны, ‑ая, ‑ае.

1. У граматыцы — які мае або надае адценне зняважлівасці, пагардлівасці. Уніжальны суфікс.

2. Зневажальны для чыёй‑н. годнасці. Уніжальныя адносіны.

уні́жанасць, ‑і, ж.

Стан уніжанага (у 2, 3 знач.).

уні́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад унізіць.

2. у знач. прым. Такі, якога ўнізілі, зганьбілі; прыгнечаны горам, бядою.

3. у знач. прым. Які выражае ўніжэнне, сведчыць аб уніжэнні.

уніжа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да унізіцца.

2. Зал. да уніжаць.

уніжа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да унізіць.