уну́транасць, ‑і, ж.
Прастора ў сярэдзіне чаго‑н. Унутранасць вагона.
уну́траны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца, размякчаецца ўнутры чаго‑н.; проціл. знешні (у 1 знач.). Унутраныя дзверы. Унутраны замок. □ Рашчэня адчыніў шырокае акно свайго кабінета адразу ж, як толькі вынеслі ўнутраную раму. Шамякін. // Які дзейнічае знутры. Трэцяя печ уздрыгвала ад моцных унутраных штуршкоў. Данілевіч. // Звернуты ў сярэдзіну чаго‑н. Унутраная разьба.
2. Які мае адносіны да псіхічнай дзейнасці чалавека, адбываецца ў яго псіхіцы. Некалькі кароткіх хвілін дырэктар перажываў пакутлівую ўнутраную барацьбу. Краўчанка. Гаварыў Слаўка спакойна, роўна, але ў голасе яго адчувалася вялікая ўнутраная сіла. Новікаў.
3. Які ляжыць у аснове чаго‑н., з’яўляецца сутнасцю чаго‑н. Унутраныя супярэчнасці. Унутраная сувязь з’яў. □ [Песня] раскрыла перад гм [Грыневічам] сваю душу, усе зманлівыя таямніцы свайго ўнутранага хараства. Ліс.
4. Які мае адносіны да жыцця, дзейнасці ўнутры дзяржавы, установы, арганізацыі; проціл. знешні (у 3 знач.). Унутраная палітыка. Унутранае становішча краіны. □ У кароткай гутарцы .. [Пракоп] даведаўся аб размеркаванні работы паміж калгаснікамі і аб унутраныя распарадку ў калгасе. Колас.
•••
Рухавік унутранага згарання гл. рухавік.
Унутраная флексія гл. флексія.
Унутраныя хваробы гл. хвароба.
унутры́, прысл. і прыназ.
1. прысл. У сярэдзіне, у межах. [Маёр:] У мяне ўсё кіпіць унутры. І я ледзьве стрымліваюся... Кучар. Валодзя асцярожна заглянуў у адтуліну, але ўнутры было чорна і нічога не відаць. Арабей.
2. прыназ. з Р. У сярэдзіне, у межах чаго‑н. Доўга яшчэ гудзелі трубным гулам басы ўнутры раяля. Хомчанка.
унутры...
Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае слову «унутраны», напрыклад: унутрыатамны, унутрывідавы, унутрыкласавы, унутрыпартыйны.
унутрыа́тамны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца ўнутры атама. Унутрыатамны працэс. Унутрыатамная энергія.
унутрыве́нны, ‑ая, ‑ае.
Які ўводзіцца ўнутр вены. Унутрывеннае ўліванне.
унутрывідавы́, ‑ая, ‑ое.
Які адбываецца ўнутры віду. Унутрывідавая барацьба.
унутрыгаліно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да асобнай галіны (гаспадаркі), які існуе ўнутры яе. Унутрыгаліновае планаванне.
унутрыкалга́сны, ‑ая, ‑ае.
Які адбываецца ў межах калгаса. Унутрыкалгасны абарот прадукцыі.
унутрымы́шачны, ‑ая, ‑ае.
Які ўводзіцца ўнутр мышцы. Унутрымышачны ўкол.