Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мнагаво́пытны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікі вопыт. Мнагавопытны гаспадарнік.

мнагагра́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і якасць мнагаграннага. Мнагаграннасць крышталю. Мнагаграннасць таленту.

мнагагра́ннік, ‑а, м.

У матэматыцы — геаметрычнае цела, абмежаванае з усіх бакоў плоскімі многавугольнікамі.

мнагагра́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі граней. Мнагагранны вугал.

2. перан. Які ахоплівае розныя бакі чаго‑н.; рознабаковы. Як дасканалы твор мастацтва паэма «Сымон-музыка» мнагагранная ў сваім змесце. Перкін.

мнагадзе́тнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць у бацькоў вялікай колькасці дзяцей. Дапамога па мнагадзетнасці.

мнагадзе́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае многа дзяцей. Мнагадзетная маці. Мнагадзетная сям’я.

мнагадзённы, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца многа дзён. Над берагам, над гарадком стаяла глухая цішыня. Толькі шумеў неўгамонна прыбой, але хто заўважыць яго пасля мнагадзённага гулу адкрытага акіяна. Лынькоў.

мнагадо́мны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: мнагадомныя расліны — расліны, у якіх, акрамя звычайных двухполых кветак, ёсць і аднаполыя. Грэчка — мнагадомная расліна.

мнагажо́нства, ‑а, н.

Форма шлюбу з некалькімі жанчынамі адначасова. Пасля абвяшчэння незалежнасці жанчына ў Тунісе атрымала роўныя правы з мужчынам. Мнагажонства было забаронена. В. Вольскі.

мнагажы́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які складаецца з некалькіх жыл. Мнагажыльны кабель.