Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

драблёны, ‑ая, ‑ае.

Раздроблены, раскрышаны. Драблёнае шкло.

драбна... (гл. дробна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «дробна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: драбнатвары, драбназём, драбналессе.

драбнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Трохі меншы, чым звычайна. Драбнаватая бульба.

драбназе́місты, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да драбназёму.

драбназём, ‑у, м.

Глеба, якая складаецца з дробных частак.

драбназу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн., ‑бак; ж.

Разм. Піла з дробнымі зубамі.

драбназу́бы, ‑ая, ‑ае.

З дробнымі зубамі, зубчыкамі. Драбназубая рыба. Драбназубая піла.

драбнакве́ткавы, ‑ая, ‑ае.

З дробнымі кветкамі. Драбнакветкавы крываўнік.

драбнале́ссе, ‑я, н.

Дробны, невысокі лес. Ельнік спачатку радзеў, потым яго трохі змяніла бярозавае драбналессе. Брыль. На некалькі дзесяткаў вёрст вакол не было ніводнай вёскі — скрозь адны толькі балоты, парослыя драбналессем. Аляхновіч.

драбналі́сты, ‑ая, ‑ае.

З дробным лісцем. Драбналістая бяроза.