днява́ць, днюю, днюеш, днюе; незак.
Праводзіць дзень, рабіць днёўку дзе‑н. Ішлі.. [партызаны] раз на заданне і заляглі ў гушчары дняваць. Карпюк. Толя вяртаўся да сваіх, у тую вёску, дзе сёння днявала разведка. Брыль. // Адпачываць, хавацца днём (пра дзікіх жывёл, птушак.). [Ласіха] днявала ў векавых лазняках з двума малымі. Пташнікаў.
•••
Дняваць і начаваць — праводзіць дзе‑н. увесь час, многа часу. Некалькі дзён Якаў нікуды не выязджаў з гаража, тут дняваў і начаваў. Кулакоўскі.
дня́мі, прысл.
1. Некалькі дзён таму назад або праз некалькі наступных дзён; на днях. Днямі меўся адбыцца раённы агляд мастацкай самадзейнасці. Асіпенка.
2. З ранку да вечара; на працягу многіх дзён. Чытаць днямі. Днямі сядзець над разлікамі.