двух...,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuдвухакто́вы і двуха́ктавы, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з двух актаў (пра п’есу).
двухаршы́нны, ‑ая, ‑ае.
Памерам, працягласцю ў два аршыны.
двуха́тамны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з двух атамаў.
двухбако́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае два бакі; які адбываецца, распаўсюджваецца на два бакі чаго‑н.
2. Абавязковы для абодвух бакоў; узаемны.
двухбо́р’е, ‑я,
Тое, што і дваяборства.
двухбо́ртны, ‑ая, ‑ае.
Які мае два барты з гузікамі на кожным (пра адзенне).
двухвантро́бка, ‑і,
Сумчаты пацук; апосум.
двухвёрсны, ‑ая, ‑ае.
1.
2. Маштабам дзве вярсты ў цалі.
двухвёрстка, ‑і,