бялі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бялення.
бялі́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бялення.
бялі́льня, ‑і,
Памяшканне, у якім што‑н. беляць.
бялі́льшчык, ‑а,
Рабочы, які займаецца бяленнем.
бялі́льшчыца, ‑ы,
бялі́цца, бялюся, белішся, беліцца;
1. Пакрываць сабе твар бяліламі (у 2 знач.).
2.
3.
бялі́ць, бялю, беліш, баліць;
1. Рабіць белым, пакрываючы што‑н. вапнай, мелам і пад.
2. Дасягаць белізны чаго‑н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі.
3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.
бялко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да бялка (у 2 знач.).
бяло́к, ‑лка і ‑лку,
1. ‑лка. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток.
2. ‑лку. Складанае арганічнае рэчыва, якое з’яўляецца пастаяннай і найбольш важнай састаўной часткай жывога рэчыва, асновай яго структуры і функцыі.
3. ‑лка. Белая абалонка вока.
бялу́га, ‑і,
Каштоўная прамысловая рыба, самая буйная з сямейства асятровых.
бялу́жына, ‑ы,
Мяса бялугі як ежа.