абхо́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адхадзіць.
2. у знач. прым. Дагледжаны. Абходжаны конь. Абходжаны сад.
абхо́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго.
Паддобрываючыся да каго‑н., імкнуцца пераканаць у чым‑н., схіліць да чаго‑н. (на што‑н.).
абхо́дзіцца, ‑ходжуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; незак.
Тое, што і абыходзіцца.
абхо́дзіць, ‑ходжу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; незак.
Тое, што і абыходзіць.
абхо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, па якім абходзяць што‑н.; кружны (пра шлях). З поля дамоў Зося таксама праехала абходнаю пагоннаю сцежкаю, каб абмінуць Васілёву хату. Гартны. // перан. Не просты, звязаны з хітрыкамі, падманам (пра дзеянні, паводзіны каго‑н.). Хто ж будзе займацца тымі, якія ўсякімі абходнымі лісінымі сцежкамі ідуць у навуку? «ЛіМ».
2. Звязаны з абходам, акружэннем ворага. Абходны манеўр. Абходны марш. Абходная калона.
•••
Абходны ліст гл. ліст 2.
абхо́дчык, ‑а, м.
Рабочы, які даглядае ўчастак дарогі. Пуцявы абходчык. □ Абходчык я дарожны, Люблю людзей і свет І на дарозе кожны Чытаць умею след. Непачаловіч.
абхо́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абхапіць.
абхо́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абхапіць.
абцалава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абцалаваць.
абцалава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., каго-што.
Пацалаваць усіх, кожнага; усё, многае. Абніме [Алеся], пацалуе [сына] у лобік, у шчочкі, абцалуе мяккія, такія дарагія ручкі. Скрыган.