Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абхва́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абхваціць.

абхво́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абхвастаць.

абхіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да абхінуцца.

2. Зал. да абхінаць.

абхіна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абхінуць.

абхіну́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абхінуць.

абхіну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Тое, што і ахінуцца.

абхіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і ахінуць.

абхітрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

Тое, што і абхітрыць.

абхітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Перамагчы каго‑н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца або хоць адцягнуць кару. Быкаў.

абхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. абысці (у 4 знач.).

2. Месца, шлях, па якім можна абысці што‑н.

3. Участак лесу (адзін або некалькі кварталаў), які даглядаецца, абслугоўваецца адным лесніком. Парубка ў абходзе. □ Дружбакам любыя з дому рэчы Падару, жадаючы дабра, А бярозку у абходзе ссекчы Не пасмее ні дружбак, ні брат. Непачаловіч. // Мясціны, якія знаходзяцца пад наглядам каго‑н. і кантралююцца з пэўнай мэтай. Напярэдадні ад’езду пайшоў Лабановіч у лес, каб апошні раз агледзець свае грыбныя абходы і развітацца з імі. Колас. А раніцою ўжо ўраднік з аднаго патруля рапартаваў спраўніку, што ў раёне яго абходу выкрыта і забрана падпольная друкарня. Мурашка.