Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

абуя́ць, ‑яе; зак., каго-што.

Ахапіць, апанаваць з нястрымнай сілай (пра пачуцці). Чачыка абуяла злосць, і ён нервова закратаў рукой, аж заскакалі лейцы. Пташнікаў. Помню, абуяла мяне радасць, што вось, не думаўшы, не гадаўшы, трапіў я, крыварукі, на вайну... Гарэцкі.

абфутрава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад абфутраваць.

абфутрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Абшыць футравінай што‑н. для ацяплення. Абфутраваць дзверы.

2. Спец. Абкласці футроўкай унутраныя сценкі металургічнай печы, топкі і пад.

абфутро́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абфутраваць.

абхадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; зак., што.

Ходзячы, пабыць у многіх месцах, абысці ўздоўж і ўпоперак што‑н. [Маці:] — Бачыш, мая дачушка! Ты адтаптала ногі, Ты абхадзіла дарогі. Глебка. За некалькі дзён абхадзіў [Лабановіч] усе ваколіцы, агледзеў дарогі і новыя мясціны, бо ў гэтым знаёмстве ёсць заўсёды нешта свежае і цікавае. Колас.

абха́з,

гл. абхазы.

абха́зка,

гл. абхазы.

абха́зскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да абхазаў.

абха́зы, ‑аў; адз. абхаз, ‑за, м.; абхазка, ‑і, ДМ ‑зцы; мн. абхазкі, ‑зак; ж.

Народ, які складае карэннае насельніцтва Абхазскай АССР.

абхапі́цца, ‑хопіцца; зак.

Абхапіць, абняць адзін аднаго. — Хлопцы, ды гэта ж Цярэшка, мой сын, матрос з Чорнага мора! — І яны абхапіліся, трэслі адзін аднаго за плечы, грукалі кулакамі адзін аднаго па спінах. Лупсякоў.