электро́н 1, ‑а, м.
Элементарная часціца рэчыва, якая нясе адмоўны электрычны зарад.
•••
Свабодныя электроны — электроны, якія аддзяліліся ад атамаў і перамяшчаюцца ў міжатамнай прасторы.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
электро́н 2, ‑у, м.
Спец.
1. Сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць.
2. Сплаў серабра з золатам, які выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
электро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах. // Галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і выкарыстаннем электронных прыбораў.
•••
Квантавая электроніка — раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных хваль, што адбываюцца на аснове індуцыраванага выпрамянення квантавых сістэм (атамаў і малекул).
Ядзерная электроніка — галіна радыёэлектронікі, якая распрацоўвае метады і электронныя прылады для апрацоўкі электрычных і светлавых сігналаў ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў.
электро́нна-выліча́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электронных сродкаў, прызначаных для вылічальных аперацый, пераўтварэння інфармацыі, для кіравання механізмамі, агрэгатамі і пад. Электронна-вылічальная машына.
электро́нны 1, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да электрона 1; які складаецца з электронаў. Электронны прамень. Электронны паток. Электронная тэорыя.
2. Заснаваны на выкарыстанні ўласцівасцей электрона. Электронны мікраскоп.
•••
Электронная лямпа гл. лямпа.
электро́нны 2, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з электрону 2 (у 1 знач.), з электронам.
•••
Электронная бомба — запальная бомба, у якой тэрмітнай масай з’яўляецца электрон 2.
электро́ншчык, ‑а, м.
Разм. Спецыяліст у галіне электронікі.
электрызава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад электрызаваць.
электрызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.
1. Стаць (станавіцца) наэлектрызаваным.
2. толькі незак. Зал. да электрызаваць.
электрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Падвергнуць (падвяргаць) электрызацыі.
2. перан. Узбуджаць, даводзіць да ўзбуджанага стану. Школьнікаў, якія адзін за другім прыбягаюць у школу, — паліцыя праганяе. Яны спалохана разбягаюцца, несучы на вёску сенсацыйную вестку, якая ў момант электрызуе старых і малых. Таўлай.
[Ад фр. électriser.]
электрыза́цыя, ‑і, ж.
1. Перадача якому‑н. целу электрычнага зараду. Электрызацыя трэннем.
2. Лячэнне электрычнасцю. Электрызацыя рукі.
3. Змена якасці, стану чаго‑н. электрычнасцю. Электрызацыя він.
эле́ктрык, ‑а, м.
Спецыяліст у галіне электратэхнікі, электрапрамысловасці. Мантажнікі, электрыкі і машыніст устанаўлівалі турбіны, генератары. «Беларусь». // Электратэхнік, электраманцёр. Электрык рамантаваў праводку і пробкі.
электры́к, нескл. прым.
Блакітны ці сіні колер з шэрым адценнем. Сукенка колеру электрык.
[Фр. électrique.]