электрашо́к, ‑у,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuэлектраэнерге́тыка, ‑і,
Вядучая галіна энергетыкі, якая забяспечвае электрыфікацыю гаспадаркі краіны на аснове рацыянальнага расшырэння вытворчасці і размеркавання электрычнай энергіі.
электраэне́ргія, ‑і,
Энергія электрычнага току.
электраэнцэфалагра́ма, ‑ы,
Графічны запіс, які рэгіструе біятокі галаўнога мозга.
электро́д, ‑а,
Праваднік у выглядзе пласцінкі, стрыжня, шара і пад., праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ.
[Ад слова электра... і грэч. hodós — дарога.]
электро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электрода.
электро́ліз, ‑у,
[Ад слова электра... і грэч. lýsis — распад.]
электро́метр, ‑а,
Прыбор для вымярэння электрычнага напружання, электрычнага патэнцыялу.
[Ад слова электра... і грэч. metreō — вымяраю.]
электро́н 1, ‑а,
Элементарная часціца рэчыва, якая нясе адмоўны электрычны зарад.
•••
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
электро́н 2, ‑у,
1. Сплаў алюмінію з магніем, які мае вялікую трываласць і пластычнасць.
2. Сплаў серабра з золатам, які выкарыстоўваецца для вырабу каштоўных рэчаў.
[Ад грэч. ēlektron — янтар.]
электро́ніка, ‑і,
Раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах.
•••