Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрафо́н, ‑а, м.

Устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.

электрафо́р, ‑а, м.

Прасцейшы электрастатычны прыбор для атрымання электрычных зарадаў шляхам індукцыі.

[Ад слова электра... і грэч. phorós — які нясе.]

электрахаладзі́льнік, ‑а, м.

Халадзільны агрэгат, які працуе пры дапамозе электрычнай энергіі.

электрахі́мік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне электрахіміі.

электрахімі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем электрахіміі. Электрахімічныя даследаванні. Электрахімічны метад.

электрахі́мія, ‑і, ж.

Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае працэсы, што ўзнікаюць пры ўзаемных пераўтварэннях хімічнай і электрычнай энергіі. // Галіна прамысловасці, звязаная з выкарыстаннем гэтых працэсаў для практычных мэт.

электрахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Самаходнае судна з электрарухавікамі.

электраця́га, ‑і, ДМ ‑цязе, ж.

Прымяненне электраэнергіі ў якасці цягі на транспарце. Вялізнай перавагай электрацягі з’яўляецца і тое, што яна значна павышае культуру ўсёй работы транспарту. «Маладосць».

электраця́гавы, ‑ая, ‑ае.

Які звязаны з электрацягай. Электрацягавая гаспадарка.

электрацягні́к, ‑а, м.

Тое, што і электрапоезд.