кадзі́ць, каджу, кадзіш, кадзіць;
Раскалыхваючы ў руцэ кадзіла, курыць ладанам або іншымі пахучымі рэчывамі ў час набажэнства.
кадзі́ць, каджу, кадзіш, кадзіць;
Раскалыхваючы ў руцэ кадзіла, курыць ладанам або іншымі пахучымі рэчывамі ў час набажэнства.
кадзь, ‑і,
Вялікая драўляная пасудзіна з клёпак, сцягнутых абручамі, для захоўвання розных сельскагаспадарчых прадуктаў.
ка́дка, ‑і,
Невялікая кадзь; кадушка.
ка́дміевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кадмію, мае ў сабе кадмій.
ка́дмій, ‑ю,
1. Хімічны элемент, серабрыста-белы метал, які знаходзіцца пераважна ў цынкавых рудах.
2. Жоўтая фарба розных адценняў, якая прымяняецца ў алейным жывапісе, кераміцы і інш.
[Лац. cadmium.]
кадр, ‑а,
1. Асобны здымак на кіна- або фотаплёнцы.
2. Асобная сцэна або эпізод з кінафільма.
кадраві́к, ‑а,
1. Ваеннаслужачы кадравых войск.
2. Кадравы работнік прадпрыемства, установы, арганізацыі.
3.
ка́дравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кадраў.
•••
ка́дры, ‑аў;
1. Пастаянны састаў воінскіх часцей, які не дэмабілізуецца ў мірны час.
2. Асноўны састаў кваліфікаваных работнікаў якой‑н. галіны дзейнасці, якога‑н. прадпрыемства, установы і пад.
[Фр. cadres.]
кадры́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да кадрылі.