Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

друга...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «другі», напрыклад: другакласнік, другакурснік.

другаго́днік, ‑а, м.

Вучань або студэнт, які застаўся на другі год у тым самым класе, на тым самым курсе. — Мы ў школе.. вырашылі прыняць на сябе павышаныя абавязацельствы: ніводнага другагодніка, ніводнай дрэннай адзнакі. Лобан.

другаго́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да другагоднік.

другаго́дніцтва, ‑а, н.

Знаходжанне другі год у тым самым класе або на тым самым курсе. Барацьба з другагодніцтвам.

другакла́снік, ‑а, м.

Вучань другога класа.

другакла́сніца, ‑ы, ж.

Жан. да другакласнік.

другаку́рснік, ‑а, м.

Студэнт, навучэнец другога курса.

другаку́рсніца, ‑ы, ж.

Жан. да другакурснік.

другара́дны, ‑ая, ‑ае.

Не асноўны, не самы важны, малаістотны. Другараднае пытанне. Другарадная роля. // Не першы, не лепшы па сваіх якасцях; пасрэдны. Другарадны пісьменнік. Другарадны спявак.

другаразра́дны, ‑ая, ‑ае.

Другога разраду; не лепшы, другакласны. Другаразрадны рэстаран.