электрафізіяло́гія, ‑і,
Раздзел фізіялогіі, які вывучае электрычныя з’явы, што адбываюцца ў жывым арганізме.
электрафізіяло́гія, ‑і,
Раздзел фізіялогіі, які вывучае электрычныя з’явы, што адбываюцца ў жывым арганізме.
электрафі́льтр, ‑а,
Апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.
электрафо́н, ‑а,
Устройства для ўзнаўлення гуку, запісанага на грампласцінках.
электрафо́р, ‑а,
Прасцейшы электрастатычны прыбор для атрымання электрычных зарадаў шляхам індукцыі.
[Ад слова электра... і грэч. phorós — які нясе.]
электрахаладзі́льнік, ‑а,
Халадзільны агрэгат, які працуе пры дапамозе электрычнай энергіі.
электрахі́мік, ‑а,
Спецыяліст у галіне электрахіміі.
электрахімі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем электрахіміі.
электрахі́мія, ‑і,
Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае працэсы, што ўзнікаюць пры ўзаемных пераўтварэннях хімічнай і электрычнай энергіі.
электрахо́д, ‑а,
Самаходнае судна з электрарухавікамі.
электраця́га, ‑і,
Прымяненне электраэнергіі ў якасці цягі на транспарце.