электратэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем цеплаты, якую вылучае электрычны ток.
электратэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем цеплаты, якую вылучае электрычны ток.
электратэрмі́я, ‑і,
Галіна электратэхнікі, якая ахоплівае выкарыстанне электраэнергіі для награвання і расплаўлення розных рэчываў пры праходжанні праз іх электрычнага току.
[Ад слова электра... і грэч. thérmē — цеплата, цеплыня.]
электратэ́хнік, ‑а,
Спецыяліст па электратэхніцы.
электратэ́хніка, ‑і,
Навука аб прымяненні электраэнергіі для практычных мэт.
электратэхні́чны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з выкарыстаннем электратэхнікі.
электрафарэ́з, ‑у,
Рух вадкасці і газу пад уздзеяннем электрычнага поля; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, фізіятэрапіі.
[Ад слова электра... і грэч. phórēsis — перамяшчэнне.]
электрафізіёлаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне электрафізіялогіі.
электрафізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да электрафізіялогіі.
электрафізіяло́гія, ‑і,
Раздзел фізіялогіі, які вывучае электрычныя з’явы, што адбываюцца ў жывым арганізме.
электрафі́льтр, ‑а,
Апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.