Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электратэрапі́я, ‑і, ж.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў для лячэння; электралячэнне.

электратэрмі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы, спецыяліст па электратэрмічнай апрацоўцы металаў.

электратэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем цеплаты, якую вылучае электрычны ток. Электратэрмічныя ўстаноўпі. Электратэрмічная апрацоўка вырабаў.

электратэрмі́я, ‑і, ж.

Галіна электратэхнікі, якая ахоплівае выкарыстанне электраэнергіі для награвання і расплаўлення розных рэчываў пры праходжанні праз іх электрычнага току.

[Ад слова электра... і грэч. thérmē — цеплата, цеплыня.]

электратэ́хнік, ‑а, м.

Спецыяліст па электратэхніцы. Канферэнцыя электратэхнікаў. // Рабочы, які займаецца ўстаноўкай, зборкай, рамонтам і пад. электрычных прыбораў.

электратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука аб прымяненні электраэнергіі для практычных мэт. // Галіна тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем электраэнергіі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, штодзённага ўжытку.

электратэхні́чны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выкарыстаннем электратэхнікі. Электратэхнічнае абсталяванне. Электратэхнічныя прыборы. // Які мае адносіны да вывучэння электратэхнікі. Электратэхнічны інстытут. // Які прымяняецца ў электратэхніцы. Электратэхнічны лак.

электрафарэ́з, ‑у, м.

Рух вадкасці і газу пад уздзеяннем электрычнага поля; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, фізіятэрапіі.

[Ад слова электра... і грэч. phórēsis — перамяшчэнне.]

электрафізіёлаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне электрафізіялогіі.

электрафізіялагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электрафізіялогіі. Электрафізіялагічныя метады.