Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрастаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да з’яў электрастатыкі. Электрастатычнае поле. Электрастатычныя сілы. // Які выкарыстоўвае з’явы электрастатыкі для чаго‑н. Электрастатычны генератар. Электрастатычныя машыны.

электратабло́, нескл., н.

Шчыт з электрычнымі сігнальнымі сістэмамі інфармацыйнага прызначэння.

электрато́к 1, ‑у, м.

Электрычны ток, электрычная энергія.

электрато́к 2, ‑а, м.

Ток, на якім выкарыстоўваецца электрычная энергія для малацьбы. ачысткі і прасушкі зерня.

электратра́ктар, ‑а, м.

Трактар з электрычным рухавіком. [Лаўрэн Карпавіч:] — Той жа Юрка будзе сядзець за пультам і кіраваць трыма, чатырма электратрактарамі. Гроднеў.

электратра́ктарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электратрактара. Электратрактарны рухавік.

электратра́нспарт, ‑у, М ‑рце, м.

Транспарт, які працуе на электрацязе.

электратрапі́зм, ‑у, м.

Спец. Роставыя рухі органаў раслін (сцябла, лісцяў і пад.), абумоўленыя ўздзеяннем электрычнасці.

[Ад слова электра... і грэч. trópos — паварот.]

электратэрапеўты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электратэрапіі. Электратэрапеўтычнае лячэнне.

электратэрапі́я, ‑і, ж.

Выкарыстанне электрычных з’яў, працэсаў для лячэння; электралячэнне.

электратэрмі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Рабочы, спецыяліст па электратэрмічнай апрацоўцы металаў.