Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

многасяме́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую сям’ю; мнагадзетны.

многатана́жны, ‑ая, ‑ае.

Спец. З вялікім танажом (пра вагон, судна і пад.).

многатана́льны, ‑ая, ‑ае.

У якім многа тонаў (гл. тон у 1 знач.). Якая ж сіла ў шуме баравым! Ці не народная быль векавая гаворыць аб сабе ў гэтым шуме — быль многатанальная. Пестрак.

многатыднёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца, працягваўся многа тыдняў; тэрмінам у многа тыдняў. Многатыднёвая праца.

2. Разлічаны на многа тыдняў. Многатыднёвы запас вады.

многаўкла́дны, ‑ая, ‑ае.

У якім існуе некалькі або многа ўкладаў. Многаўкладная эканоміка.

многаўла́ддзе, ‑я, н.

Адначасовае існаванне некалькіх дзяржаўных органаў з аднолькавымі правамі.

многаўла́дства, ‑а, н.

Тое, што і многаўладдзе.

многафігу́рны, ‑ая, ‑ае.

У якім многа фігур. Многафігурная скульптурная кампазіцыя.

мно́гія,

1. Пэўная колькасць каго‑, чаго‑н. Многія расліны не любяць высокай тэмпературы. □ [Міканор:] — Многіх такіх паноў ды падпанкаў рэвалюцыя турнула з нашай зямлі. Бялевіч. // у знач. наз. мно́гія, ‑іх. Значная колькасць людзей. Многія не вярнуліся з вайны.

2. у знач. наз. мно́гае, ‑ага, н. Аб чым‑н. значным па аб’ёму, зместу або колькасці. Даведацца аб многім. □ Многае для старога было нечаканым. Кавалёў.

мно́жанне, ‑я, н.

Адно з чатырох арыфметычных дзеянняў, сутнасць якога заключаецца ў тым, што адзін лік павялічваецца ў столькі разоў, колькі адзінак у другім ліку. Знак множання. Табліца множання. Паслядоўнае множанне.