Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрасвятло́, ‑а, н.

Электрычнае святло, электрычнае асвятленне. Электрасвятло з-пад прыкрытага газетай абажура падала на зялёную паперу, якой быў засланы стол, з раскіданымі на ёй, спісанымі і чыстымі, белымі лісткамі. Хадкевіч.

электрасе́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Сукупнасць правадоў і збудаванняў, якія служаць для перадачы электраэнергіі ад месца вырабу да месц спажывання. Электрасетка завода. Высакавольтная электрасетка.

электрасігналіза́цыя, ‑і, ж.

Сістэма сігналаў, якая перадаецца пры дапамозе электрычнай энергіі. [Багуцкі:] — Ён [Штрыпке] адказвае за ўсё, у тым ліку і за электрасігналізацыю [у дэпо]. Лынькоў.

электрасілавы́, ‑ая, ‑ое.

Звязаны з выкарыстаннем электрычнай энергіі як крыніцы рухальнай сілы. Электрасілавая гаспадарка.

электрасілкава́нне, ‑я, н.

Забеспячэнне чаго‑н. электраэнергіяй. Схема электрасілкавання.

электрасістэ́ма, ‑ы, ж.

Сукупнасць электрастанцый, электрычных сетак і спажыўцоў электраэнергіі. Электрасістэма Беларусі.

электраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электраскопа.

электраско́п, ‑а, м.

Прыбор для выяўлення і вымярэння электрычных зарадаў у якім‑н. целе.

[Ад слова электра... і грэч. skopeō — гляджу.]

электрасо́н, ‑сну, м.

Медыцынская працэдура, якая выклікае сон пад уздзеяннем электрычнага току на галаўны мозг.

электраста́ль, ‑і, ж.

Высакасортная сталь, выплаўленая ў электрапечы. Выплаўка электрасталі.