электрапрыво́д, ‑а,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuэлектрапыласо́с, ‑а,
Пыласос, які дзейнічае на электрычнай энергіі.
электраразве́дка, ‑і,
Геалагічныя пошукі пакладаў карысных выкапняў з дапамогай электраметрыі.
электраразмеркава́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з размеркаваннем электраэнергіі па пэўных аб’ектах, каналах, лініях і пад.
электраруба́нак, ‑нка,
Рубанак для апрацоўкі паверхні драўляных вырабаў, які дзейнічае на электрычнай энергіі.
электрарухаві́к, ‑а,
Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.
электрасамава́р, ‑а,
Самавар, у якім вада награваецца з дапамогай электраэнергіі.
электрасве́рдзел, ‑дла,
1. Электрадрыль.
2. Машына для бурэння шпураў, свідравін, якая дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.
электрасвятло́, ‑а,
Электрычнае святло, электрычнае асвятленне.
электрасе́тка, ‑і,
Сукупнасць правадоў і збудаванняў, якія служаць для перадачы электраэнергіі ад месца вырабу да месц спажывання.