Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

флюі́ды, ‑аў; адз. флюід, ‑у, М ‑дзе, м.

Кніжн.

1. Газападобныя або вадкія рэчывы, якія вылучаюцца з магматычнага ачага.

2. Гіпатэтычная вадкасць, якой да 18 ст. тлумачылі з’явы цеплыні, магнетызму, электрычнасці.

3. Паводле ўяўленняў спірытаў — нейкія «псіхічныя токі», якія нібыта вылучаюцца чалавечым целам або якім‑н. іншым целам, прадметам. Спачатку думалі даць ход справе, але Растоўцаў быў мёртвы, а флюіды — рэч ірэальная і пасадзіць іх нікуды нельга. Караткевіч. // перан. Тое, што выходзіць ад каго‑, чаго‑н.

[Лац. fluidus — пякучы.]

флюктуа́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Самаадвольнае, выпадковае адхіленне якой‑н. велічыні (фізічнай, біялагічнай, сацыяльна-эканамічнай і пад.) ад яе сярэдняга значэння.

2. Пераліванне вадкасці, якая сабралася ў якой‑н. поласці і адчуваецца пры абмацванні.

3. Змяненне ўласцівасцей і прыкмет арганізма, якое не перадаецца нашчадкам; мадыфікацыя.

[Ад лац. fluctuatio — ваганне.]

флюктуі́раваць, ‑руе; незак.

Спец.

1. Дапускаць самаадвольныя выпадковыя адхіленні ад сярэдняга значэння якой‑н. велічыні.

2. Пералівацца (пра вадкасць, што сабралася ў якой‑н. поласці).

флюс 1, ‑у, м.

Спец. Нарыў пад надкосніцай, выкліканы хворым зубам, у сувязі з чым падпухае шчака.

[Ням. Fluß.]

флюс 2, ‑у, м.

Спец.

1. Рэчыва, якое дабаўляецца да руды пры плаўцы для аддзялення шлаку і шкодных прымесей ад металу.

2. Рэчыва, якое скарыстоўваецца пры луджэнні, зварцы для ачысткі паверхні металу ад вокіслаў.

3. Рэчыва, якім запаўняюць поры гліняных і фарфоравых вырабаў пры абпальванні для надання ім моцнасці.

[Ням. Fluß.]

флюсава́нне, ‑я. н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. флюсаваць.

флюсава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад флюсаваць.

флюсава́цца, ‑суецца; незак.

Зал. да флюсаваць.

флюсава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак., што.

1. Спец. Плавіць (руду, метал) з флюсам ​2 (у 1 знач.).

2. Ачышчаць паверхню металу флюсам ​2 (у 2 знач.).

3. Дабаўляць у гліняную масу флюс ​2 (у 3 знач.).

флю́савы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флюсу ​2. Флюсавыя вапнякі.

флю́сны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флюсу ​1. Флюсная павязка.

флю́сны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Тое, што і флюсавы.