Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрапро́вад, ‑у, М ‑дзе; мн. электраправады, ‑оў; м.

Провад для перадачы электрычнага току.

электрапрыбо́р, ‑а, м.

Прыбор, які працуе на электрычнай энергіі.

электрапрыво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Спец. Устройства для прывядзення ў рух механізма або машыны, у якім крыніцай механічнай энергіі з’яўляецца электрычны рухавік.

электрапыласо́с, ‑а, м.

Пыласос, які дзейнічае на электрычнай энергіі.

электраразве́дка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

Геалагічныя пошукі пакладаў карысных выкапняў з дапамогай электраметрыі. Ужо ў 1946 годзе на тэрыторыі Прыпяцкага прагібу, як пачалі называць геолагі гэтую ўпадзіну, была праведзена электраразведка. Чаркасаў.

электраразмеркава́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з размеркаваннем электраэнергіі па пэўных аб’ектах, каналах, лініях і пад. Электраразмеркавальны шчыт.

электраруба́нак, ‑нка, м.

Рубанак для апрацоўкі паверхні драўляных вырабаў, які дзейнічае на электрычнай энергіі.

электрарухаві́к, ‑а, м.

Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.

электрасамава́р, ‑а, м.

Самавар, у якім вада награваецца з дапамогай электраэнергіі.

электрасве́рдзел, ‑дла, м.

1. Электрадрыль.

2. Машына для бурэння шпураў, свідравін, якая дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.