Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

унуша́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да унушаць.

унуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Дзейнічаць на псіхіку чалавека ці жывёлы з мэтай выклікаць пэўную рэакцыю; прыводзіць у стан гіпнозу.

унушы́ць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць.

Зак. да унушаць.

унушэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. унушаць — унушыць.

у́нцыя, ‑і, ж.

1. Мера вагі ў Старажытным Рыме, а таксама ў сучаснай Англіі і шэрагу краін Лацінскай Амерыкі.

2. Адзінка аптэкарскай вагі (у Расіі роўная 29,86 г), якая выкарыстоўвалася да ўвядзення метрычнай сістэмы.

3. Назва розных старадаўніх залатых манет у некаторых краінах Еўропы і Лацінскай Амерыкі.

[Лац. uncia.]

унь, часціца.

Разм. Тое, што і вунь. Даль агорнута смугою, і ў смузе нізіны. Унь замерлі на кургане ў полі дзве хваіны. Трус. Унь на тым тыдні з Ланска сто кубаметраў напілавалі. Пальчэўскі. [Сёмка:] — Капейка нам тады унь як трэба была. Кандрусевіч. — Унь праснак праз вас, неслухаў, згарэў! — Бабка выхапіла з печы патэльню. Каліна.

уню́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачуць нюхам асаблівасці якога‑н. паху.

уню́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Выявіць, адшукаць каго‑, што‑н. па паху; знюхаць. Сабака ўнюхаў зайца.

2. перан. Непрыкметна даведацца пра каго‑, што‑н., высачыць каго‑, што‑н. [Платаіс:] — Мне перадалі, ..што фашысты нешта ўнюхалі і рыхтуюцца да арыштаў падпальшчыкаў. Новікаў.

уню́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да унюхацца.

унясе́нне, ‑я, н.

Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. уносіць — унесці.