Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

многапакаёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць пакояў. Многапакаёвая кватэра.

многапаку́тны, ‑ая, ‑ае.

Які перанёс многа пакут; поўны пакут. Многапакутны народ. □ Тут, на зямлі многапакутнай, Каля дарогі кожны схіл Асветлен зоркай пяцікутнай, Узнятай на гарбах магіл. Аўрамчык.

многапляме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з многіх, з розных плямён. І гонар шырыцца ў вяках Тваіх сыноў, тваёй зямлі, Ардэнаносная дачка Многаплямённае сям’і. А. Александровіч.

многапрагра́мны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае некалькі радыё- або тэлевізійных праграм для перадачы па розных каналах вяшчання.

2. Які выконвае некалькі розных відаў заданняў (пра апарат, машыну, устройства і пад.). Многапраграмная памяць машыны.

многапрадме́тнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць многапрадметнага.

многапрадме́тны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць прадметаў. Многапрадметная праграма.

многапудо́вы, ‑ая, ‑ае.

Масай у многа пудоў; вельмі цяжкі. Многапудовая цыстэрна.

многапялёсткавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць пялёсткаў. Многапялёсткавая кветка.

многаразо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які паўтараўся або паўтараецца многа разоў. Многаразовы напамінак.

многасеры́йны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з некалькіх або многіх серый. Многасерыйны фільм.