двухме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў два месяцы.
2. Узростам у два месяцы.
двухме́сячны, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў два месяцы.
2. Узростам у два месяцы.
двухмо́ўе, ‑я,
1. Сумеснае раўнапраўнае існаванне ў краіне дзвюх моў.
2. Веданне дзвюх моў і карыстанне імі; білінгвізм.
двухмо́ўнасць, ‑і,
Тое, што і двухмоўе (у 1 знач.).
двухмо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца дзвюма мовамі.
2. Складзены на дзвюх мовах.
двухно́гі, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма нагамі (часцей у якасці эпітэта для абазначэння чалавека).
двухпавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.
З двума паверхамі, у два паверхі.
двухпакаёвы, ‑ая, ‑ае.
З двух пакояў.
двухпала́тны, ‑ая, ‑ае.
Які складаецца з дзвюх заканадаўчых палат.
двухпа́лубны, ‑ая, ‑ае.
З дзвюма палубамі.
двухпа́льцы, ‑ая, ‑ае.
Толькі з двума пальцамі (па руцэ, назе, лапе).