Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бязле́сіца, ‑ы, ж.

Адсутнасць лесу, лясоў; бязлессе. [Клімат] — не адзіная прычына бязлесіцы стэпаў. Гавеман.

бязле́сны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены лясоў; бедны на лес. Сама цётка атрымлівала пенсію і жыла пры сыне — дырэктару школы ў бязлеснай, але ўрадлівай мясцовасці. Сачанка. Гусараўка, у адну вуліцу, выцягвалася на высокай бязлеснай градзе. Ракітны.

бязле́ссе, ‑я, н.

Поўная адсутнасць лясоў. Характэрная рыса тундры — яе бязлессе. □ Але да базы нашай заставалася прайсці па бязлессю амаль паўсотні кіламетраў. Чыгрынаў.

бязлі́кі, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены характэрных адметных рыс; шэры, невыразны. Як ні стараліся акцёры ажывіць свае ролі, нічога з гэтага не атрымалася, вобразы так і засталіся бязлікімі. «ЛіМ».

бязлі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які не мае лісця. У бярэцца лес бязлісты У гарнітур свой зялёны, Піў гне вырай галасісты. Колас. Зялёныя гонкія сосны ўперамежку з елкамі і бязлістымі бярозамі мільгалі паабапал дарогі. Пальчэўскі.

бязлі́таснасць, ‑і, ж.

Уласцівасць бязлітаснага; неміласэрнасць, жорсткасць. А лік зразумеў, што мастацтва, музыка, жывапіс, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба фанатычная бязлітаснасць да сябе. Быкаў.

бязлі́тасны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае літасці, жалю, спачування. Бязлітасны чалавек. □ Але вораг напаў на маю бацькаўшчыну, каварны, бязлітасны, люты вораг. Гарбук. Патапавіч закрываў рукою шыю і стараўся цішэй ступаць, каб не ўвесці ў злосць гэтых бязлітасных пастаяльцаў. Кулакоўскі. // Які не заключае, не выяўляе ў сабе літасці, спачування; жорсткі, суровы. Бязлітасны прысуд. Бязлітасная крытыка. Бязлітасная праўда. Бязлітасныя словы. □ Узросшая магутнасць міжнародных манаполій зрабіла канкурэнтную барацьбу яшчэ больш бязлітаснай. Брэжнеў. Хлопец мімаволі сціснуў аўтамат і змерыў Грэчку бязлітаснымі блакітнымі вачамі. Мележ.

бязлі́тасць, ‑і, ж.

Тое, што і бязлітаснасць. [Габрусь:] — Гэта ўсё грэх мучыць мяне за маю бязлітасць і бяздушнасць... Чарот.

бязло́бы, ‑ая, ‑ае.

Пра чалавека з малым ілбом. Так і глядзела [хата] на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога нібы ўрасла ў зімовую шапку. Брыль.

бязло́пасцевы, ‑ая, ‑ае.

Які не мае лопасці, без лопасцей. Бязлопасцевае вясло.