кансалідава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., што.
Кніжн.
1. Умацаваць (умацоўваць), аб’яднаць (аб’ядноўваць), згуртаваць (згуртоўваць).
2. Ператварыць (ператвараць) кароткатэрміновыя дзяржаўныя даўгавыя абавязацельствы ў доўгатэрміновыя. Кансалідаваць пазыку.
[Ад лац. consolidare — умацоўваць.]
кансаліда́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. кансалідаваць і кансалідавацца.
кансана́нс, ‑у, м.
1. Гарманічнае спалучэнне некалькіх гукаў; мілагучнасць; проціл. дысананс.
2. Від няпоўнай рыфмы, у якой націскныя галосныя розныя, але паслянаціскныя, а часам і пераднаціскныя гукі супадаюць.
[Фр. consonance.]
кансана́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Зычны гук.
[Ад лац. consonans, consonantis — зычны гук.]
кансананты́зм, ‑у, м.
Сістэма зычных гукаў у якой‑н. мове. Асаблівасці беларускага кансанантызму.
кансервава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. кансерваваць (у 1, 2 знач.).
кансервава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад кансерваваць.
2. у знач. прым. Ператвораны ў кансервы, у выглядзе кансерваў. Кансерваваная рыба. Кансерваваныя агуркі.
кансервава́цца, ‑рвуецца; незак.
Зал. да кансерваваць.
кансервава́ць, ‑рвую, ‑рвуеш, ‑рвуе; зак. і незак., што.
1. Прыгатаваць (гатаваць) кансервы з чаго‑н., ператварыць (ператвараць) у кансервы. Кансерваваць грыбы. Кансерваваць мяса. Кансерваваць рыбу.
2. Захоўваць ад псавання, разбурэння спецыяльнай апрацоўкай або стварэннем адпаведных умоў захоўвання. Кансерваваць у спірце шкілет птушкі. Кансерваваць кроў.
3. Часова прыпыніць (прыпыняць) развіццё, ход, дзейнасць чаго‑н. Кансерваваць прадпрыемства.
кансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з кансервамі, з іх прыгатаваннем. Кансервавая прамысловасць. Кансервавы завод. // Прызначаны для кансерваў, з-пад кансерваў. Кансервавая бляшанка. Кансервавы нож.