флі́гель-ад’юта́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да флігель-ад’ютанта, належыць яму. Флігель-ад’ютанцкі мундзір.
флі́гель-ад’юта́нцтва, ‑а, н.
Званне і пасада флігель-ад’ютанта; выкананне абавязкаў флігель-ад’ютанта.
флінтгла́с, ‑у, м.
Гатунак аптычнага шкла з высокім паказчыкам праламлення.
[Ням. Flintglas.]
флірт, ‑у, М ‑рце, м.
Какецтва, лёгкае заляцанне. — Гэта ж толькі флірт, мама, — выцерла ручніком рукі Ада. — Разумееце, для забавы, каб весялей ішоў час. Пальчэўскі. Гэта звычайны флірт. [Усеваладу] даўно здалося, што Алена хоча звярнуць на сябе яго ўвагу. Скрыган.
[Англ. flirt.]
фліртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., з кім і без дап.
Займацца фліртам. Што падумаў бы старшыня: даследчык прыехаў сюды навукай займацца ці фліртаваць. Гроднеў.
фло́ра, ‑ы, ж.
Сукупнасць усіх відаў раслін якой‑н. мясцовасці ці геалагічнага перыяду. Флора стэпу. Флора юрскага перыяду. □ Магутны волат-дуб быў відаць здалёк. Вучоныя, якія прыязджалі вывучаць флору і фауну лесу, гаварылі, што гэтаму дубу каля 300 год. Зуб.
[Ад імені багіні кветак і вясны ў старажытнарымскай міфалогіі.]
флот, ‑у, М флоце, м.
1. Сукупнасць суднаў (аб’яднаных па тыпу, прыналежнасці, раёну плавання і пад.). Пару сны флот. Гандлёвы флот. □ Тут жа даецца заказ на тэрміновую тэлефонную размову з начальнікам Віцебскага ўпраўлення рачнога флоту тав. Прадонам. Грахоўскі.
2. Састаўная частка ўзброеных сіл дзяржавы, прызначаная для вядзення ваенных дзеянняў на водных прасторах. Ваенна-Марскі Флот.
•••
Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў; авіяцыя.
Чырвоны Флот — назва Савецкіх ваенна-марскіх сіл з 1918 па 1946 г.
[Гал. vloot.]
фло́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да флоту, належыць яму; прызначаны для флоту. У абароне Севастопаля прымалі ўдзел 14 пяхотных дывізій (42 палкі), 17 флоцкіх экіпажаў і караблі Чарнаморскага флоту. «Помнікі». У час грамадзянскай вайны я сустракаў шмат маракоў з Балтыкі, з многімі з іх сябраваў, ведаў некалькі былых флоцкіх афіцэраў. Сяргейчык. // Уласцівы, характэрны для флоту, прыняты на флоце. [Сын] прыязджаў заўсёды нечакана, пад вечар, мажны, лабасты, у цёмным касцюме і ў чорнай флоцкай фуражцы, якую ўжо колькі год насіў пасля службы. М. Стральцоў.
2. у знач. наз. фло́цкі, ‑ага, м. Той, хто служыць ва флоце; марак.
флюарагра́фія, ‑і, ж.
Метад рэнтгенадыягностыкі, які заключаецца ў фатаграфаванні рэнтгенаўскага адлюстравання органаў чалавечага цела з флюарэсцыруючага экрана на плёнку.
флюаро́з, ‑у, м.
Хранічная хвароба зубоў і касцявой сістэмы, якая выклікаецца залішнім ужываннем фтору з вадой і харчовымі прадуктамі.
[Ад лац. fluorum — фтор.]