Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

унутрывідавы́, ‑ая, ‑ое.

Які адбываецца ўнутры віду. Унутрывідавая барацьба.

унутрыгаліно́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да асобнай галіны (гаспадаркі), які існуе ўнутры яе. Унутрыгаліновае планаванне.

унутрыкалга́сны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца ў межах калгаса. Унутрыкалгасны абарот прадукцыі.

унутрымы́шачны, ‑ая, ‑ае.

Які ўводзіцца ўнутр мышцы. Унутрымышачны ўкол.

унутрыпарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з унутраным жыццём, дзейнасцю партыі. Унутрыпартыйная дэмакратыя.

унутрысаю́зны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, адбываецца ўнутры, у межах саюза. Унутрысаюзны гандаль. Унутрысаюзная дысцыпліна.

унутрыску́рны, ‑ая, ‑ае.

Які ўводзіцца ўнутр скуры. Унутрыскурнае ўвядзенне вакцыны.

уну́чак, ‑чка, м.

Памянш.-ласк. да унук.

уну́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Дачка сына або дачкі.

унуша́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць утрымаць унушэнне, успрымальнасць да ўнушэння.