Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

многакіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

Працягласцю ў многа кіламетраў. Многакіламетровы лыжны пераход.

многаляме́шнік, ‑а, м.

Разм. Многалямешны плуг. Безадвальны многалямешнік.

многаляме́шны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі лемяшоў.

многамато́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі матораў. Многаматорны самалёт.

многаметро́вы, ‑ая, ‑ае.

На многа метраў даўжынёю, працягласцю, намерам. Многаметровы канат.

многамільённы, ‑ая, ‑ае.

Колькасцю, коштам у многа мільёнаў. Многамільённы даход. □ У вір грандыёзных падзей сучаснасці ўцягваліся многамільённыя масы. Перкін.

многанацыяна́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць многанацыянальнага.

многанацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з многіх нацый, народнасцей, прадстаўлены многімі нацыямі, народнасцямі. Многанацыянальная дзяржава. Многанацыянальная культура.

многанача́лле, ‑я, н.

Вялікая колькасць начальства (на прадпрыемстве, ва ўстанове) без чоткага размежавання абавязкаў; адсутнасць адзінага кіраўніцтва.

многапавярхо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі паверхаў; шматпавярховы. Многапавярховы будынак.