абме́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да абмерацца.
2. Зал. да абмерваць.
абме́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да абмераць.
абме́рзлы, ‑ая, ‑ае.
Пакрыты лёдам; абледзянелы. Вецер звінеў галінамі абмерзлага клёна, скуголіў і свістаў у шчылінах паркана, у дзіравай страсе хлява. Шамякін.
абме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. абмёрз, ‑мерзла; зак.
Пакрыцца лёдам, шэранню, абледзянець.
абмеркава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. абмеркаваць.
абмеркава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад абмеркаваць.
абмеркава́ць, ‑мяркую, ‑мяркуеш, ‑мяркуе; зак., што.
Калектыўна абгаварыць што‑н.; прааналізаваць і зрабіць вывады. Яны прыйшлі на з’езд партыйны, Каб вырашыць, абмеркаваць, Як лепш адбудаваць краіну, Заводы новыя узняць. Танк. // На адзіноце дэталёва прадумаць, усё ўлічыць. [Марына Паўлаўна:] — Я не ведаю... Здаецца, усё я абдумала, абмеркавала... Зарэцкі.
абме́рны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для абмеру. Абмерная вяроўка.
абме́рці, абамру, абамрэш, абамрэ; абамром, абамраце; пр. абмёр, ‑мерла; зак.
Разм.
1. Самлець, страціць прытомнасць.
2. Знямець ад нечаканага і моцнага ўзрушэння. Абмерці ад страху. □ І ён [Сотнікаў] на секунду абмёр, разгубіўшыся: па вуліцы хутка ішлі двое з вінтоўкамі. Быкаў. // Спыніцца, замерці (пра сэрца).
абме́ршчык, ‑а, м.
Разм. Той, хто займаецца абмерваннем чаго‑н.