электрао́птыка, ‑і,
Раздзел фізікі, які вывучае ўплыў электрычнасці на аптычныя ўласцівасці рэчыва.
электрао́птыка, ‑і,
Раздзел фізікі, які вывучае ўплыў электрычнасці на аптычныя ўласцівасці рэчыва.
электрападаграва́льнік, ‑а,
Электрычны прыбор для падагравання чаго‑н.
электрападста́нцыя, ‑і,
Прамежкавая станцыя для пераўтварэння току, які ідзе ад цэнтральнай электрастанцыі.
электрапалацёр, ‑а,
Прылада для націрання падлогі, якая прыводзіцца ў дзеянне электрарухавіком.
электрапая́льнік, ‑а,
Паяльнік, які награваецца спецыяльна ўманціраваным электраўстройствам.
электраперада́ча, ‑ы,
1. Перадача электрычнай энергіі на адлегласць.
2. Комплекс спецыяльных устройстваў для такой перадачы.
электрапе́ч, ‑ы,
Печ, якая працуе на электраэнергіі.
электрапіла́, ‑ы;
Піла, якая прыводзіцца ў дзеянне электраматорам.
электрапі́льшчык, ‑а,
Рабочы, які абслугоўвае электрапілу.
электрапла́ўка, ‑і,
Плаўка чаго‑н. пры дапамозе электраэнергіі.