экватарыя́л, ‑а, м.
Астранамічны інструмент, пры дапамозе якога вызначаецца знаходжанне любога свяціла на нябеснай сферы адносна нябеснага экватара.
экватарыя́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да экватара, належыць яму. Экватарыяльны круг. □ У самым цёплым поясе Марса летам у пасляпаўднёвы час тэмпература дасягае 27 градусаў цяпла. «Беларусь». // Які знаходзіцца каля экватара, на экватары; які ўласцівы раёнам, размешчаным каля экватара. Экватарыяльныя краіны. Экватарыяльная расліннасць. Экватарыяльны клімат.
эквівале́нт, ‑у, М ‑нце, м.
Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго. Хімічны эквівалент. Механічны эквівалент цяпла. □ Даніну модзе на грэчаскія словы аддавалі некаторыя дзеячы праваслаўя шляхам замены сваіх славянскіх прозвішчаў грэчаскімі эквівалентамі. Жураўскі. Сорак, восемдзесят, сто дваццаць грамаў — чвэртка, палавіна, тры чвэрткі пайка, шэры наздраваты кавалак салдацкага хлеба быў такі фантастычна магутны эквівалент, што да зеніту яго, да поўнай вагі, цэны, здаецца, і не даходзілі. Брыль.
[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]
эквівале́нтнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць эквівалентнага.
эквівале́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца эквівалентам, які поўнасцю замяняе што‑н. у якіх‑н. адносінах. Эквівалентная форма гавару. Эквівалентны абмен.
эквілібрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Займацца эквілібрыстыкай.
эквілібры́ст, ‑а, М ‑спе, м.
Цыркавы артыст, які займаецца эквілібрыстыкай. Найбольшым поспехам у праграме нямецкіх артыстаў карысталася дасканалае віртуознае майстэрства таленавітага эквілібрыста Марко. «Беларусь». // перан. Чалавек, які праяўляе незвычайную спрытнасць, выкрутлівасць у паводзінах, спрэчках.
эквілібры́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да эквілібрыст.
эквілібры́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
Жанр цыркавога мастацтва, які характарызуецца здольнасцю артыста трымаць раўнавагу пры няўстойлівым становішчы цела. Эквілібрыстыка на канаце. // перан. Надзвычайная спрытнасць, выкрутлівасць. Разумовая эквілібрыстыка. □ Прыемна адзначыць творчы рост Вялюгіна, які, адышоўшы ад дэманстрацыі чыста вонкавай паэтычнай эквілібрыстыкі, у апошні час паказаў сапраўдную глыбіню асэнсавання рэчаіснасць. «ЛіМ».
[Ад лац. aequilibris — які знаходзіцца ў раўнавазе.]
э́кер, ‑а, м.
Геадэзічны інструмент для пабудовы на мясцовасці вуглоў пэўнай велічыні.
[Фр. èquerre.]