ферментава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ферментаваць.
2. у знач. прым. Які падвергся ўздзеянню ферментацыі. Ферментаваны тытунь.
ферментава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да ферментаваць (у 2 знач.).
ферментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Спец.
1. Знаходзіцца ў стане ферментацыі.
2. што. Падвяргаць ферментацыі. Ферментаваць чайнае лісце.
ферментало́гія, ‑і, ж.
Раздзел біяхіміі, які вывучае ферменты.
[Ад лац. fermentum — дрожджы, закваска і грэч. logos — вучэнне.]
ферментаты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ферменту; з’яўляецца ферментам. Ферментатыўнае рэчыва. // Які праходзіць, адбываецца пад уздзеяннем ферменту. Ферментатыўныя працэсы.
ферментацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Прызначаны для ферментацыі. Ферментацыйны завод.
фермента́цыя, ‑і, ж.
Спец. Працэс браджэння. Ферментацыя тытуню.
[Ад лац. fermentare — выклікаць браджэнне.]
ферме́нтны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ферменту. Ферментная рэакцыя.
фе́рмер, ‑а, м.
Уладальнік або арандатар фермы 1 (у 2 знач.). [Чалавек] вычытаў, што ў нейкім з амерыканскіх штатаў урад абмежаваў фермераў сяўбою пшаніцы. Чорны. Яе [Крысціны] бацька — дробны фермер — памёр тады, калі ёй не было яшчэ і дзесяці гадоў. Васілевіч.
[Англ. farmer.]
фе́рмерка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да фермер.