трыпла́н, ‑а,
Самалёт, які мае тры нясучыя паверхні, размешчаныя адна над другой.
[Фр. triplan.]
трыпла́н, ‑а,
Самалёт, які мае тры нясучыя паверхні, размешчаныя адна над другой.
[Фр. triplan.]
тры́плекс, ‑у,
1. Склеенае трохслойнае безасколачнае шкло, пракладкай у якім з’яўляецца слой празрыстай пластмасы.
2. Назва розных канструкцый, саставаў, працэсаў, якія складаюцца з трох самастойных частак, элементаў, стадый.
[Ад лац. triplex — трайны.]
трыпле́т, ‑а,
1. Назва розных сістэм, устройстваў і пад., якія характарызуюцца наяўнасцю трох частак.
2. Трэці экземпляр якой‑н. рэчы (звычайна рэдкай).
3. У більярдзе — удар, пры якім шар трапляе ў цэль, адскочыўшы спачатку ад аднаго, потым ад другога борта.
[Ад фр. tripler — утройваць.]
трыпсі́н, ‑у,
Фермент соку падстраўнікавай залозы, які ўдзельнічае ў расшчапленні бялкоў.
[Ад грэч. thrypsis — размолванне.]
трыпу́тнік, ‑у,
Травяністая расліна сямейства трыпутнікавых з шырокім лісцем і дробнымі кветкамі ў коласападобным суквецці, якая расце абапал дарог, на лугах.
тры́пціх, ‑а,
1. Кампазіцыя з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў і пад., аб’яднаных адной ідэяй, тэмай і сюжэтам.
2. Складаны абраз 1, які мае тры створкі.
[Грэч. triptychos — трайвы.]
трырэ́ма, ‑ы,
Старажытнарымскі ваенны карабель з трыма ярусамі вёслаў.
[Лац. triremis.]
тры́сель, ‑я,
Косы трохвугольны або чатырохвугольны парус, які ставіцца ззаду мачты.
[Англ. trysail.]
трыснёг, ‑нягу,
Вадзяная ці балотная шматгадовая расліна сямейства злакаў з раскідзістай мяцёлкай і каленчатым пустацелым або губчатым сцяблом.
•••
трысняго́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трыснягу.
2. Як састаўная частка некаторых батанічных і заалагічных назваў.