Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мно́гае,

гл. многія (у 2 знач.).

многазара́дны, ‑ая, ‑ае.

Які можна зарадзіць некалькімі патронамі. Многазарадны карабін.

многазяме́лле, ‑я, н.

Добрая забяспечанасць зямлёй для вядзення сельскай гаспадаркі.

многазяме́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць многазямельнага; многазямелле.

многазяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. Многазямельны калгас. // Які мае вялікую колькасць зямлі, прыгоднай для гаспадарчага выкарыстання. Многазямельная краіна.

многакаляро́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць многакаляровага.

многакаляро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Афарбаваны ў некалькі колераў; рознакаляровы. Многакаляровая тканіна.

2. перан. Разнастайны.

3. Спец. Які друкуе ў некалькі колераў. // Надрукаваны ў некалькі колераў. Многакаляровы плакат.

многакана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які характарызуецца наяўнасцю некалькіх каналаў. Многаканальная сістэма сувязі.

многакаўшо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае некалькі каўшоў. Многакаўшовы экскаватар.

многакватэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць кватэр. Многакватэрны дом.