Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

драпірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руеццца; незак.

1. што, чым. Надзяваць, накідваць на сябе што‑н. так, каб яно ляжала прыгожымі складкамі. Драпіравацца ў плашч. // перан. Рысавацца, прымаць эфектныя позы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мець уласцівасць збірацца ў складкі (пра тканіну, шторы і пад.).

3. Зал. да драпіраваць.

драпірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., каго-што.

Абіваць, упрыгожваць якой‑н. тканінай. Драпіраваць пакой. // Размяшчаць што‑н. пышнымі складкамі. Драпіраваць атлас.

[Ад фр. draper.]

драпіро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з драпіроўкай (у 1 знач.). Драпіровачная майстэрня. // Прызначаны для драпіроўкі. Драпіровачная тканіна.

драпіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. драпіраваць і драпіравацца. Скончыць драпіроўку пакоя.

2. Тое, чым задрапіраваны што‑н., хто‑н. Даю дарогу двум .. грацыям у экзатычнай драпіроўцы са светлага шоўку. Брыль.

3. Парцьера, занавеска. Драпіроўка пазбіралася ў пышныя складачкі — на сцяне адкрыўся партрэт. Мурашка. Ускалыхнулася драпіроўка, і на сцэну выйшаў мужык у чырвонай кашулі. Самуйлёнак.

драпіро́ўшчык, ‑а, м.

Спецыяліст па драпіроўцы (у 1 знач.).

драпіро́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да драпіроўшчык.

дра́пнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Разм.

1. і без дап. Тое, што і драпануць ​1. Драпнуць шкло. Куля драпнула па сцяне.

2. Лёгка раніць каго‑н. Агледзеў нагу. Куля толькі драпнула лытку. Жычка.

дра́пнуць 2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Тое, што і драпануць ​2. [Наводчык] кінуўся ўцякаць. За ім драпнулі астатнія гітлераўскія артылерысты. Дудо.

драпры́, нескл., н.

Тое, што і драпіроўка (у 3 знач.). Андрэй Міхайлавіч бачыў, як паспешна засоўваюцца драпры ў ложы, прыбранай флагамі. Самуйлёнак.

[Фр. drapeire.]

драселі́раванне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. драселіраваць.

драселі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад драселіраваць.