Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

двухзме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, выконваецца ў дзве змены; працягласцю ў дзве змены. Двухзменная работа. Двухзменны рабочы дзень. Двухзменныя заняткі ў школе.

двухзна́чны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з двух знакаў. Двухзначны лік.

двухкале́йка, ‑і, ДМ ‑лейцы; Р мн. ‑леек; ж.

Разм. Двухкалейная чыгуначная магістраль.

двухкале́йны, ‑ая, ‑ае.

З дзвюма чыгуначнымі калеямі. Двухкалейная магістраль.

двухкаляро́вы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і двухколерны.

двухкампле́ктны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з двух камплектаў. Двухкамплектная школа.

двухкапе́ечны, ‑ая, ‑ае.

1. Вартасцю ў дзве капейкі. Двухкапеечная манета.

2. Коштам у дзве капейкі. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас.

двухкватэ́рны, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з дзвюх кватэр. Двухкватэрны драўляны домік, у якім жыла сям’я Кудзіных і куды спяшалася Марынка, стаяў на рагу далёкіх ад цэнтра ціхіх вулак. Хадкевіч.

двухкіламетро́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Працягласцю ў два кіламетры. Партызаны займалі двухкіламетровую паласу ўздоўж Дняпра. Шамякін.

2. Маштабам два кіламетры ў сантыметры. Двухкіламетровая карта.

двухкла́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае два класы, складаецца з двух класаў. Двухкласнае вучылішча ў царскай Расіі.