Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бланшы́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць.

бланшы́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад бланшыраваць.

бланшы́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.

Спец.

1. Абварваць ці апрацоўваць параю перад кансерваваннем.

2. Знімаць з ніжняга боку скуры рэшткі падскурнай клятчаткі.

бланшыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. бланшыраваць.

блаславе́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць.

2. Тое, што і благаславенне.

блаславе́нны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.

блаславёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.

2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. О, мне знаёмы гэтыя радасныя і блаславёныя хвіліны шчасця пачынаючага творцы! Ракітны. Хай загінуць сум і гора. Весяліся, не журыся, Блаславёная зямля! Панчанка.

блаславі́ць, ‑слаўлю, ‑славіш, ‑славіць; зак.

Тое, што і благаславіць. Ксёндз паклаў ..[Балеславу] рукі на галаву і блаславіў яго. Чорны. Радзіма мяне блаславіла на вернасць І мінскім барам, і крамлёўскай сцяне. Панчанка.

бласлаўле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бласлаўляць — блаславіць.

2. Тое, што і благаславенне.

бласлаўлёны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад блаславіць.