Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электрамашынабудаўні́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электрамашынабудавання.

электраметалургі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электраметалургіі. Электраметалургічныя печы.

электраметалу́ргія, ‑і, ж.

Галіна металургіі, якая займаецца здабываннем металаў і розных сплаваў пры дапамозе электраэнергіі.

электраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да электраметрыі; які праводзіцца на аснове электраметрыі. Электраметрычны аналіз.

электраме́трыя, ‑і, ж.

Прыёмы і метады электрычных вымярэнняў.

[Ад слова электра... і грэч. metreō — вымяраю.]

электрамеха́нік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне электрамеханікі.

электрамеха́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна электратэхнікі, якая займаецца пабудовай і эксплуатацыяй электрарухавікоў, электрамашын, механізмаў, што працуюць на электраэнергіі.

электрамехані́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да электрамеханікі. Электрамеханічны завод.

2. Заснаваны на механічным і электрычным уздзеянні на што‑н. Электрамеханічная апрацоўка металаў.

электрамузы́чны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: электрамузычны інструмент — інструмент, пры ігры на якім электрычная энергія пераўтвараецца ў гукавую.

электранарко́з, ‑у, м.

Наркоз, выкліканы дзеяннем электрычнага току на цэнтральную нервовую сістэму.